Мне пашчасціла вучыцца у самай лепшай адукацыйнай установе – Браслаўскай гімназіі. Памятаю, калі тры гады назад я ўпергшыню ўвайшоў у яе дзверы, пазнаёміўся з настаўнікамі і аднакласнікамі, якія сталі для мяне блізкімі людзьмі.
За гэты час я вельмі палюбіў гімназію. І цяпер кожны дзень з трапятаннем і асобым натхненнем адчыняю яе дзверы. Дзверы ў краіну ведаў, творчасці і радасці зносін.
Для мяне гімназія – другі дом: светлы і цёплы. Кожную хвіліну, у кожным куточку адчуваецца дабрата і клопат аб кожным жыхары гэтага ўтульнага дома. Усё гэта надае спакой і упэўненасці ў сваіх ведах і сілах, вучыць не спыняцца на дасягнутым. Тут цябе заўсёды падтрымаюць, дапамогуць развеяць сумненні, раскрыць таленты, сфарміраваць характар. Таму хочацца добра вучыцца і прыносіць карысць сваімі ведамі і ўменнямі.
Я ганаруся сваёй гімназіяй і лічу яе асаблівай, промнем цяпла і святла для кожнага, хто тут вучыўся.
У гэтым годзе маёй любімай гімназіі спаўняецца дваццаць гадоў. Гэта цудоўная дата. Хочацца ў юбілей шчыра пажадаць роднаму дому новых высот і перамог! Квітней, наша Гімназія!
Шавец Павел 10 “Б” клас
Усё асноўнае ў жыцці пачынаецца са школы, бо тут мы атрымліваем веды, пазнаем свет, набываем сяброў. Кажуць, што якім ты будзеш у школьныя гады, такім ты і станеш у наступным жыцці. Увогуле, са школы пачынаецца наша самастойнае жыццё. Вось і маё самастойнае жыццё пачалося з гімназіі.
Першага верасня 2011 года я ўпершыню адчыніла дзверы гімназіі. Колькі было перажыванняў! Але адразу ўзнікла адчуванне, што я дома. І сапраўды, гімназія – мой родны дом ужо чацвёрты год. У наступныя дні я пазнаёмілася з новымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. У першыя дні мае аднакласнікі і я таксама былі нясмелымі, няўмелымі і крыху сарамлівымі. Але праз месяц усе мы ўжо сябравалі і дапамагалі адзін аднаму, аднолькава любілі сваіх настаўнікаў.
Так мы і пазнаёміліся… вось і прыйшоў час стаць сапраўднымі гімназістамі. Дваццаць пятага лістапада нас прынялі ў гімназісты. Гэты дзень назаўжды застанецца ў маёй памяці як самы светлы і найлепшы!
Ішлі гады… я нібы зраднілася з гімназіяй душой і сэрцам. У гімназіі шмат усяго было: спрэчкі з сябрамі, першыя перамогі і першыя сур’ёзныя паражэнні. Гімназія шмат чаму мяне навучыла і паказала, што на памылках таксама можна вучыцца. Гімназія не толькі скарбніца ведаў, але і скарбніца жыцця. Тут мы вучымся самаму важнаму: быць сумленным, спагадлівым, мэтанакірованымі, умець жыць у калектыве. Гімназія падарыла мне сяброў, якія дадуць мудры савет; сустречы, якія дапамагаюць стаць адукаваной. І вядома, я вельмі ўдзячна людзям, якія вучаць мяне, гэта настаўнікі. Яны адчыняюць дзверы ў свет ведаў.
Прайдуць гады. І я буду ўжо выпускніцай. Я абавязкова буду ўспамінаць гэтыя цудоўныя гімназічныя гады, аднакласнікаў, настаўнікаў. І, напэўна, я буду сустракацца са сваімі аднакласнікамі на розных сустрэчах і гімназічных вечарах: а яшчэ я хачу пажадаць сваёй гімназіі толькі квітнець, развівацца ў розных напрамках.
Я ганаруся табой, гімназія!
Кіркілевіч Ангеліна, вучаніца 10 “Б” класа
Алеюн Виктория
Любимая гимназия, ты стала родной,
Все беды и радости ты делишь со мной.
Ты стоишь величаво на этом холме,
Рано утром спешу я, и радостно мне.
Бегу по ступеням навстречу мечтам,
К друзьям своим верным, к науке вратам.
Урок за уроком летят так года,
А жизнь гимназистов бурлит, как вода.
Спасибо за ласку, тепло и уют,
Спасибо за то, что меня здесь любят и ждут.
Павел Шавец
Эліна Пажарская
Для мяне ты люстэрка дзяцінства,
Светлая частка жыцця,
Сімвал ведаў, сяброўства, адзінства,
Мар і дум чысціня.
Мне тут падабаецца ўсё.
Магу я сказаць без запінкі.
Добрыя твары, ведаў святло,
Утульнасць і шумныя перапынкі.
Гімназіі—20!!! Ты маладая!
З ахвотай сюды я імкнуся.
Ведаў краіна, ты мне дарагая.
Заўсёды табой ганаруся!
Гімназія – мой родны кут,
Дзе ўсе знаёма тут.
Класы, вучні, від з акна.
Гімназія – мая сям’я.
Люблю яе за ведаў промень,
Які дае мне шлях жыцця.
Гімназія – мой родны кут,
Дзе ўсё знаёма тут.
Ксенія Матуль
Гімназія—наш родны дом.
Важней для нас няма нічога.
Яна ў жыццё дае дарогу.
Гімназія—наш родны дом.
Няхай гады шумяць дажджом,
Сяброўства—наша перамога.
Гімназія—наш родны дом.
Важней для нас няма нічога.